Чытаем Шамякіна разам з Добрушам

Да відэамарафона «Чытаем Шамякіна разам» далучаюцца ўсё новыя прыхільнікі творчасці славутага пісьменніка. На гэты раз свае любімыя творы прачыталі жыхары Добрушскага раёна: вучань Церахоўскай СШ Дзмітрый Гурын (урывак з аповесці «Непаўторная вясна»), вучаніца Вуцеўскай СШ Марыя Карабельнікава (урывак з аповесці «Непаўторная вясна»), вучань Добрушскай СШ № 2 Андрэй Рэкашоў (апавяданне «Воўк»), вучаніца Івакаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Дар’я Чаранавусава (урывак з рамана «Вазьму твой боль»), вучань Пераростаўскаго дзіцячага сада-базавай школы Руслан Чарнавочанка (апавяданне «Непрыгожая»).





Поделиться:

Читайте также: