Да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна

Аддзел краязнаўства бібліятэкі прыняў удзел у мерапрыемстве, прымеркаваным да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Івана Пятровіча Шамякіна.

Імпрэза адбылася ў кінатэатры імя Калініна. Наведвальнікам прапанавалі кніжную выставу «Нацыянальны гонар Беларусі» і банерны Літаратурны музей, расказалі аб жыцці і творчасці таленавітага мастака слова, пазнаёмілі з выдатнымі творамі класіка беларускай літаратуры мінулага стагоддзя. Потым адбыўся прагляд дакументальнага фільма «Імгненні жыцця».

Поделиться:

Читайте также: