Сустрэчы, падараваныя лёсам

30 студзеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка БССР, нашага земляка Івана Пятровіча Шамякіна. Вынікі яго творчай дзейнасці вельмі і вельмі значныя. Дастаткова сказаць, што свет убачылі 130 ягоных кніг тыражом звыш 25 мільёнаў экземпляраў. Яго творы перакладзены на больш чым 30 моў свету.

Уладзімір Карпаў адзначаў, што біяграфія пісьменніка – яго кнігі. Але ж творчасць пісьменніка – жанр, які ён выбірае, тэмы, вобразы, ідэйная накіраванасць – абумоўлены яго жыццём: як ён жыў, што пазнаў, які яго ўдзел у важнейшых гістарычных падзеях, з кім ён страчаўся, з кім сябраваў, за што змагаўся.  

Да юбілею Івана Пятровіча Шамякіна аддзел краязнаўства распрацаваў праект «Сустрэчы, падараваныя лёсам». Ён дазваляе пазнаёміцца з успамінамі тых, каму пашчасціла сустрэцца са знакамітым пісьменнікам.

Просім усіх, каму давялося сустракацца з Іванам Пятровічам, далучыцца да нашага праекта.

Звяртацца па тэлефоне: 8(0232) 33-90-63 аддзел краязнаўства.

Поделиться:

Читайте также: