Песняры Палесся

Сёлетні год адметны на юбілейныя даты, звязаныя з беларускай літаратурай. Ва ўстановах культуры праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння класікаў айчыннай літаратуры Івана Мележа і Івана Шамякіна.

25 студзеня ў аддзеле абслугоўвання вучняў 6–9 класаў адбыўся літаратурны рынг «Песняры Палесся». Тэмай мерапрыемства стала творчасць Івана Мележа і Івана Шамякіна.

Хлопцы і дзяўчаты разважалі аб жыцці і творчасці пісьменнікаў, гісторыі стварэння іх мастацкіх твораў, пазнаёміліся з цікавымі момантамі біяграфіі класікаў.

Мерапрыемства садзейнічала развіццю ўвагі, кемлівасці, пазнавальнай актыўнасці і творчай ініцыятывы вучняў, цікавасці да роднай мовы і літаратуры.

Падарункам аматарам чытання на роднай мове стала кніжная выстава «Чалавек вялікай душы і таленту», дзе прадстаўлены лепшыя творы беларускіх песняроў Палесся.

Поделиться:

Читайте также: