Артэфакты сведчаць
30 студзеня 2021 года спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Івана Пятровіча Шамякіна. У Літаратурным музеі пісьменнікаў Гомельшчыны створана экспазіцыя, прысвечаная жыццю і дзейнасці знакамітага земляка, якая дазваляе апынуцца ў атмасферы другой паловы мінулага стагоддзя, убачыць і адчуць тое, што некалі бачыў і адчуваў сам пісьменнік, дакрануцца да прадметаў, якія належалі выдатнаму творцу.
Сёння музей папоўніўся яшчэ адным артэфактам, які падаравала чытачка нашай бібліятэкі Ніна Макараўна Літвінава. У яе сямейным архіве захаваўся цікавы фотаздымак 1967 года. Павел Дзям’янавіч Літвінаў, які працаваў загадчыкам кніжнага склада ўніверсальнай базы ў Гомелі, прымаў удзел у рабоце нарады працаўнікоў бібліятэчных калектараў у санаторыі «Нарач». Госцем гэтай нарады быў Іван Пятровіч Шамякін. На памяць аб тым часе і быў зроблены гэты фотаздымак.