Ад працы сваёй меў шчасце

У аддзеле краязнаўства працуе праект «Музей online». Ён мае мэту стварыць дадатковыя магчымасці для знаёмства з Літаратурным музеем народных пісьменнікаў Беларусі – ураджэнцаў Гомельшчыны Івана Шамякіна, Івана Навуменкі, Івана Мележа, Андрэя Макаёнка максімальна шырокай аўдыторыі: аматарам беларускай літаратуры, беларускай дыяспары, грамадзянам Беларусі, якія па розных абставінах знаходзяцца за мяжой, а таксама ўсім, хто цікавіцца беларускім мастацкім словам.

Выпуск «Ад працы сваёй меў шчасце» прысвечаны адной з творчых старонак Івана Шамякіна – раману «Атланты і карыятыды», які лічыўся выдатным здабыткам і дагэтуль застаецца адным з самых папулярных беларускіх твораў. Кніга была перакладзена на шмат замежных моў і выдавалася далёка за межамі Беларусі.

«Атланты і карыятыды» і амаль кожны твор пісьменніка – гэта толькі што ўлоўленае імгненне бягучага часу… І кожны герой Шамякіна – герой свайго часу.

Поделиться:

Читайте также: