Ура дзіцячай кнізе! 17 прычын чытаць дзіцячыя кнігі

27 сакавіка на Тыдні дзіцячай і юнацкай кнігі адбылося адкрыццё фотавыставы Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь “Ура дзіцячай кнізе! 17 прычын чытаць дзіцячыя кнігі”. Выстава складаецца з 17 ілюстрацый, створаных шведскімі мастакамі для дзіцячых кніг, аўтары якіх таксама з Швецыі. На адкрыцці прысутнічала памочнік пасла Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь Алеся Літвіноўская. Яна больш падрабязна расказала аб фотавыставе і правяла з прысутнымі цікавую літаратурную віктарыну па творах шведскіх аўтараў. Выхаванцы яслі-сада № 22 г. Гомеля парадавалі гледачоў чытаннем верша «Как бы жили мы без книг» і танцам з букварамі. На мерапрыемстве прысутнічала пісьменніца, паэтэса, лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага ў намінацыі “Дзіцячая літаратура” Вера Квяткоўская, якая прачытала некалькі сваіх вершаў нашым юным гасцям.

Запрашаем у арт-кафэ ўсіх, хто жадае ўбачыць 17 дзіўных работ шведскіх мастакоў, поўных любові да дзяцей і кніг. Фотавыстава будзе экспанавацца на працягу месяца.

Поделиться:

Читайте также: