Андрэй Макаёнак. Сустрэча сучаснікаў

27 верасня ў Гомельскай абласной бібліятэцы адбылося мерапрыемства: «Андрэй Макаёнак. Сустрэча сучаснікаў», прысвечаная Году малой радзімы.

Імя знакамітага земляка было вельмі папулярным і фактычна грымела ў семідзесятыя гады 20 стагоддзя. На працягу двух дзясяткаў гадоў яго п’есы ставiлi трыста тэатраў Савецкага Саюза i шматлікія вядучыя тэатры краiн Усходняй Еўропы. У яго спектаклях выконвалі ролі такія знакамітыя акцёры тэатра і кіно як Андрэй Міронаў, Анатоль Папанаў, Спартак Мішулін, Вера Васільева, Аляксандр Шырвінт і многія іншыя. Аб папулярнасці драматурга сведчыць той факт, што толькі спектакль па яго пьесе «Зацюканы апостал» на падмостках Маскоўскага тэатра сатыры ставіўся на працягу 15 гадоў. За гэты час было пастаўлена звыш 600 спектакляў.

Драматургічная спадчына Андрэя Макаёнка стала залатым фондам беларускай літаратуры і тэатра. Творы народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Ягоравіча Макаёнка неаднаразова выдаваліся і перавыдаваліся на беларускай, рускай мовах і ў перакладах на мовы многіх краін свету. Да яго творчасці звярталіся многія навукоўцы.

Памяць аб ім беражліва захоўваецца на малой радзіме. Аб тым, як гэта робіцца ў Гомельскай абласной бібліятэцы расказала дырэктар Марына Сяргееўна Рафеева. У імпрэзе прынялі ўдзел студэнты, навукоўцы Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны Анжэла Мікалаеўна Мельнікава, Віктар Іванавіч Яцухна, мастакі Аляксандр Іванавіч і Генадзь Аляксандравіч Фядотавы, намеснік дырэктара музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Уладзімір Адамавіч Літвінаў, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук, доктар філалагічных навук, прафесар Сцяпан Сцяпанавіч Лаўшук, Любоў Іванаўна Макаёнак, начальнік аддзела культурна-асветнай работы Галоўнага ўпраўлення ідэялагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Наталля Дзмітрыеўна Сафрановіч.

Поделиться:

Читайте также: