Славянскія літаратурныя дажынкі-2018

7 верасня адбыўся фестываль-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі-2018», які прыйшоў у 13 раз на гомельскую зямлю. Для ўдзелу ў свяце былі запрошаны члены Саюзаў пісьменнікаў Беларусі, Расіі, Украіны, сябры, партнеры і госці. Традыцыйна літаратурнае свята пачалося с запальвання сімвалічнага славянскага агню дружбы.
Ганаровы госць свята – протаіерэй Арцемій Крывіцкі благаславіў і прывітаў пераможцаў пятага абласнога літаратурнага конкурсу «Праваслаўе – мая надзея», які абвешчаны па ініцыятыве Гомельскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Шчыра віншуем з ганаровымі наградамі празаікаў і паэтаў.
Гран-пры абласнога конкурсу чытальнікаў, прысвечанага 80-годдзю Анатоля Грачанікава, заваяваў школьнік з Палесся Станіслаў Макарэвіч. Дыплом конкурсу ўручыла племянніца вядомага паэта-земляка.
Фестываль кнігі, творчасці і душэўнай цеплыні падараваў шчырую сустрэчу з літаратурнымі навінкамі, з вядомымі і маладымі пісьменнікамі трох краін, якіх аб’ядноўваюць трывалыя сувязі.

Поделиться:

Читайте также: