Ішла каляда калядуючы

Каляды – народнае зімовае свята, з песнямі, гульнямі, пераапрананнем. Святкаванне Калядаў звязана з перыядам зімовага сонцастаяння і, адпаведна, з першым павелічэннем самага кароткага дня ў годзе.

У калядныя святочныя дні юныя чытачы сярэдняй школы №24 наведаліся ў бібліятэку, каб не толькі атрымаць новыя веды пра каляднае свята, але і пакалядаваць. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, што да выканання святочнага абрадавага дзеяння раней хлопцы i дзяўчаты рыхтаваліся загадзя. Ім трэба было развучыць тэксты абрадавых песень, зрабіць прыгожую калядную зорку і пераапрануцца ў маскараднае адзенне.

Раней узначальваў гурт павадыр (сівы дзядок), які вадзіў на павадку казу або казла. У старажытных міфалагічных уяўленнях каза была сімвалам пладавітасці, урадлівасці, дабрабыту сям’і.

Рытуальная смерць казы сімвалізавала сабой заканчэнне старога года, у якім пажадана было, каб засталіся ўсе сямейныя непаразуменні, хваробы, нястачы, людскiя крыўды. Убачыўшы багатыя падарункі, каза даволі хутка «ажывала», пачынала радасна скакаць, весяліцца, кланяцца і дзякаваць гаспадарам за іх ветлівасць і шчырасць. Ажыўленне казы было сімвалам пачатку новага года, новага жыцця, новых клопатаў, надзей. Юныя чытачы даведаліся як змайстраваць калядую зорку, атрымалі тэксты беларускіх шчадровак, как лепей падрыхтавацца да свята і пашчадравалі самі, атрымаўшы салодкія цукеркі ад бібліятэкараў.

Поделиться:

Читайте также: