1 студзеня 2018 года спаўняецца 70 гадоў драматургу, пісьменніку, нашаму земляку Васілю Юр’евічу Ткачову.
Васіль Юр’евіч Ткачоў – член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1989). Член Саюза тэатральных дзеячоў (2006). Удзельнічаў у рабоце ІХ з’езда Саюза пісьменнікаў СССР (Масква, 1992). Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры за кнігу прозы «Снукер» (2011), Лаўрэат Нацыянальнай прэміі па літаратуры ў галіне драматургіі (2017). Лаўрэат прэміі Саюза беларускіх журналістаў і міжнароднай прэміі «Дружба». Пераможца літаратурнага конкурсу часопіса «Вясёлка» на лепшае апавяданне. П’еса «Стары і дарога» адзначана першай прэміяй на Рэспубліканскім конкурсе (1985). Лаўрэат абласнога конкурсу імя І. Мележа і літаратурнай абласной прэміі імя А. Капусціна. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя М. Доўнар-Запольскага і расійскай прэміі імя Баяна. Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага. Па выніках драматургічнага конкурсу «Армия России: война и мир», які арганізаваны Упраўленнем культуры Міністэрства абароны Расіі да 70-годдзя Перамогі, п’еса «Марш Шульгина» рэкамендавана для пастаноўкі тэатрам Расіі, у т.л. ваенным. На Міжнародным фестывалі лялек «Ассаламалейкум-2015» (Казахстан) спектакль В. Ткачова «Не все зайцы–кролики» прызнаны лепшым. Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2007). Узнагароджаны знакам Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру»(2012). Ганаровы грамадзянін Рагачоўскага раёна (2016).
Васіль Юр’евіч Ткачоў нарадзіўся 1 студзеня 1948 года ў вёсцы Гута Рагачоўскага раёна ў сям’і вясковых настаўнікаў.
Супрацоўнікамі аддзела краязнаўства да юбілею пісьменніка падрыхтавана выстава-прагляд «З дабрынёй у сэрцы».
На выставе прадстаўлены творы пісьменніка розных гадоў выдання, літаратура аб яго жыцці і творчасці, біябібліяграфічны паказальнік «Василий Юрьевич Ткачев». Дапаўняюць выставу праграммы і фатаграфіі спектакляў па п’есах драматурга, а таксама яго асабістае фота.